Даўжыня пярэдняга крыла 20—28 мм. Размах крылаў 40—50 мм. Афарбоўка крылаў самцоў ярка-жоўтая, з насычанай чорнай аблямоўкай. Афарбоўка самкі бялявая з шэра-чорнай аблямоўкай, не падзеленай светлымі плямамі. На задніх крылах зверху адзінарныя, дрэнна выразнае на агульным фоне белая дыскоідная пляма. Дыскоідная пляма пярэдніх крылаў дрэнна ці наогул не выразная, часта прасветлена.
Арэал разарваны, від трапляецца толькі там, дзе ёсць кармавая расліна вусеняў. Жаўтушка знікла ў многіх раёнах Цэнтральнай Еўропы, дзе раней была звычайнай. На тэрыторыі Беларусі захаваліся толькі асобныя вярховыя балоты, дзе матылі трапляюцца ў вялікай колькасці.
Месцы пражывання: тундры розных тыпаў, на поўдні — алігатрофныя балоты, супольнасці ягаднікаў, забалочаныя рэдкалессі.
Апісаны шэраг геаграфічных формаў. Падвід europome распаўсюджаны на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы.
Самкі падвіда illegneri адрозніваюцца жаўтаватай (а не белаватай, як у іншых падвідаў) асноўнай афарбоўкай крылаў.
Падвід orientalis (Staudinger, 1892) распаўсюджаны ў гарах Паўднёвай Сібіры, на ўсход ад Енісея ў сярэдняй паласе, а таксама ў Прыамур’і і Прымор’і. Асобіны дадзенага падвіду менш намінатыўнага і маюць яркую жоўтую афарбоўку. Падвід arctica (Verity, 1908) распаўсюджаны на тэрыторыі Усходняй Сібіры, і адрозніваецца яшчэ больш дробнымі, чым orientalis. У Карэі і высакагор’ях Паўднёвага Сіхатэ-Аліна жыве падвід sugitani (Esaki, 1929). Самцы дадзенага падвіду лімонна-жоўтай афарбоўкі з чорнай, амаль удвая больш шырокай аблямоўкай.
На Сахаліне жыве падвід sachalinensis (Matsumura, 1919). Афарбоўка самцоў палева-жоўтая, з інтэнсіўным апыленнем бурымі лускавінкамі нізу задніх крылаў. Для Чукоткі характэрны падвід gomojunovae (Korshunov, 1996), у самак якога палева-белы фон крылаў і адсутнічаюць дыскальныя плямы.
У тундры і лесатундры Заходняй Сібіры жыве падвід lapponica (Staudinger, 1871), матылі маюць больш вузкую чорную аблямоўку па вонкавым боку крылаў, якая перарываецца ў самцоў светлымі стракацінамі.
За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені—ліпені. Вусені зялёныя з ярка-жоўтымі бакавымі палосамі, аблямаванымі знізу чорнай лініяй, паяўляюцца ў канцы чэрвеня, пасля перазімоўкі некалькі разоў ліняюць і акукліваюцца.
Яйкі па адным або групамі ляжаць на верхнім баку ліста. Стадыя вусеня са жніўня па май. Кармавыя расліны вусеняў — род ягаднік — буякі або чарніцы. Малады вусень зелянява-карычневага колеру, з чорнай галавой. Маладыя вусені сілкуюцца мякаццю лісця, пакідаючы жылкі. Зімуе пасля другой лінькі. Вусень апошняга ўзросту — колеру марской хвалі, аксаміцісты, з дробнымі чорнымі кропкамі. На кожным яго баку праходзіць па ярка-жоўтай паласе, акаймаванай знізу чорным. Дыхальцы белыя, з чорнай абводкай. Ніз цела матава-зялёны. Грудныя ногі — жаўтлявага колеру. Галава зялёная. Будучы патрывожаным, вусень згортваецца ў кола. Вусені сілкуюцца ноччу. Стадыя кукалкі каля 2 тыдняў.
Жаўтушка з’яўляецца добрым індыкатарам ступені парушэння прыроднай раўнавагі ў месцах яе пражывання ў выніку асушэння балот і здабычы торфу. Занесена ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Украіны.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Стриганова Б. Р., Захаров А. А. Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые (латинский-русский-английский-немецкий-французский) / Под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 266. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8.
Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 44. — ISBN 5-87317-115-7.